Виртуальный музей ансамбля ПЕСНЯРЫ
Информационная страничка Хронологии Энциклопедия Библиотека Участники Медиа


Земля Бацькоў

Я еў абед, прыгатаваны алімпійскай чэмпіёнкай...

...Стадыён застыг — тысячавокі, тысячагалосы. Ён прагна чакаў, і потым, стаіўшы дыханне, праводзіў яе крок насустрач бервяну, што высока і горда адлівала ў святле пражэктараў. Яе пальцы ўпіліся ў яго. Цела напружылася, заспружыніла кожным мускулам, і гэтак жа — высока і горда — узнеслася над спартыўным снарадам. I стадыён, счараваны высокім імгненнем, з асалодаю піў свабоду імклівага лёту гімнасткі. Што было ў ім? Вялікая канкрэтнасць чалавечай мары, яе рэальнае ўвасабленне? А мо толькі таемны прывід, неверагодная здань? Доўга-доўга, усё яшчэ не верачы, скандзіраваў стадыён, абвяшчаў яе славу.

Зашчоўкалі фотаапараты, яе ўсхваляванае дыханне сцялі бязлікія мікрафоны. Яна, слава, чакала новай сваёй ахвяры і зараз, абраўшы менавіта яе, прагла як найхутчэй разляцецца мільярдамі газетных і часопісных старонак, радыё- і тэлеперадачамі — гаварыць усімі мовамі свету пра яе, жывую сенсацыю, дзяўчынку з коскамі і банцікамі.

Не ведала яшчэ і яна, што гэтае высокае імгненне крута павярнула ўсё, што зараз яе крок будзе навідавоку планеты. Маленькімі, амаль дзіцячымі ручкамі адмахвался ад настырных рэпарцёраў, па-дзіцячы наіўна, як умела, адбівалася ад сваёй славы.

Гэта быў Мюнхен.

За стадыёнам, за яе коскамі і банцікамі, ляжаў горад, зыркі, агністы, у вечаровых прыцемках. Ляжаў свет — трывожны, чужы.

Над ім высока і горда ўзнялася яна, дзяўчынка зямлі Хатыняў. Чалавецтва прагла яе вышыні. Здзіцянелая, акрываўленая Зямля рабіла сонечную пятлю Вольгі Корбут.

...Быў дзень, якіх занадта мала ў Барткевічаў — Вольгі і Леаніда, каб вось так з раніцы акунуцца ў хатнія клопаты: пашастаць па магазінах, забраць чарговыя тамы ў «Падпісных выданнях», прачытаць незлічоную пошту, запрасіць у госці сяброў або наведаць каго-небудзь з іх.

У Леаніда першы выхадны ў новым годзе. Толькі што закончыліся «пяснярскія» канцэрты ў філармоніі, а заўтра— грукнуць колы і стрэне іх Брэст, а там Прыбалтыка, Масква... Вользе хочацца пабываць у бацькоў у Гродне, засумавала замужам.

Аднак усё гэта будзе заўтра, сёння ж — безлiч іншых, сямейных, клопатаў.

Леанід не эстрадны — хатні. У пантофлях, піжаме. Спрабуем наладзіць радыёлу, нешта падводзіць Вольгін падарунак. Ну, вось, здаецца, усё, уключаем — задыміла. Уздыхаем: гарантаваная тэхніка... «Добра, што Вольга на кухні, а не... — Леанід ківае пальцам... — усыпле». Пачынаем паяць па новай.

I вось, нарэшце, на дыск радыёлы кладзецца пласцінка, спяваюць «Песняры»...

...Думкі блукаюць далёка. Шчымліва, праз далечы вёрст, прыводзіла памяць на родныя краявіды. Цёпла, сонечна было там, у маленстве.

— Мой родны кут, як ты мне мілы... — меладычны, чароўны голас саліста «Песняроў» Леаніда Барткевіча.

Быў Колас, былі яго простыя пранікнёныя словы, тугу якіх разгадаў наш раздарожаны час, спакусіўшы іх стаць песняй. I гэта цудоўная песня пачута многімі.

Думалася: у чым яна, амаль дзесяцігадовая, не сходзячая папулярнасць гэтага імянітага ансамбля, які вылучаюць у лідэры вялікія знаўцы песні — Зыкіна, Уцёсаў, якой апладзіруюць перапоўненыя залы свету? I быў адказ просты, як гэтае коласаўскае: «Мой родны кут...»

Цi пазналі? Гэта яна, песня наша, мілагучная і шчырая, простая і непадробная — народная.

— Сумная наша беларуская песня, як і доля народа, — роздумна заключае Леанід, пераварочвае дыск.

Мы слухаем.

I, як бы абвяргаючы толькі што сказанае ім, гучыць вясёла, заліхвацка: «Касіў Ясь канюшыну...»

Аднак не спакушае зараз гэтая вонкавая весялосць, бо думаеш пра свой народ, пра тое, што не па апратцы выбіраў яго Ясь сваю абранніцу, а па спрыту і ўменню рук.

У простай, не заўсёды гладка складзенай песні адкрываў наш народ душу, выліваў свае начуцці і думы. Ці ж не гэта ўсё падслухана «Песнярамі»? Яны не збаяліся гэтага адказнага прозвішча, бо адчулі: змогуць быць імі. I ў тлуме веку, які забываў пра розум пад поп-музыку і многую іншую, павеяла крынічнай све жасцю народнай песні, яе хараством, глыбінёй яс розуму. Гэты подых быў новым, ён адпавядаў запатрабаванням самога часу, высокамастацкімі фарбамі раскрыў душу народнае песні. I гэта сталася з'явай, бо «Песняры» абверглі існуючае да іх прыходу паняцце «вакальна - інструментальны ансамбль»; на іх фоне стала выглядаць пасмешна - банальна цнотная, надуманая, разлічаная на масавы попыт эстрадная песня. Яны папракнулі свой час у тым, чым пачынаў ён грашыць.

Леанід слухае «Песняроў» моўчкі. Не, не з тым паказным спакоем: «надакучыла, усё-такі работа», а з вялікім унутраным хваляваннем, стрымана, любоўна, бы ўпершыню чуючы кожную сваю песню. I я не спяшаю парушыць гэтую ўдумлівую суцішанасць сваёй журналісцкай цiкаўнасцю, а проста, паддаўшыся ёй, слухаю.

Іх пакаленне... Яго маленства басаножыла шчасліва, свавольна. Здавалася, мела яно ноўнае права на гэткую ж лёгкую, бестурботную песню, песню пра першы цнотны пацалунак, пра блакітныя вочы каханай. Колькі дзівоснага сонца было над іх маленствам.

Але скажыце тады, чаму адмовіліся яны ад гэтай шчаслівай, бестурботнай песні, чаму прыдзірліва, па-даросламу, глянулі на яе? I вам стане зразумелым адно: на гэтай утравелай, знявечанай войнамі зямлі аднойчы ў чалавечае сэрца ўрываецца сталае разуменне жыцця і нельга ўжо размінуцца з яе шматахвярнай доляй — яе памяццю. Пад нагамі пакалення, якое не знае апошняй вайны, ляжыць зямля Хатыняў, шматпакутная родная зямля. I гэта да многага абавязвае, зарана спелячы ў сыноўніх сэрцах грамадзянскую адказнасць за яе. Не мае права фальшывіць іх песня.

«Белый аист летит...»

Песня Пахмутавай — даніна павагі мужнасці беларускага народа — парушае наша маўчанне. Не кожны ведае, слухаючы гэтую песню, выпрошваючы яе ў ансамбля гучнымі авацыямі, як балюча — да слёз — зноў і зноў б'е яна па сэрцы спевака згадкай-памяццю пра бацьку. 3 бацькам размінуўся Леанід у год свайго нараджэння, яю не памятае зусім. Ён памёр ад ран.

Над ім, над памяццю тысяч ахвяр вайны, ляціць яго белы бусел.

...Мы заслухаліся, забыліся пра гаспадыню. Яна завіхаецца на кухні, і ёй патрэбна дапамога. А «пясняр» яшчэ да ўсяго і муж. Пайшоў дапамагчы жонцы, прапанаваўшы мне азнаёміцца з «пяснярскім» альбомам.

Падступаюся бліжэй да шаф, дзе ў цесным суседстве, за шклом, размясцілася безліч трафеяў алімпійскай чэмпіёнкі. Медалі, кубкі, сувеніры... Дзве ўрадавыя ўзнагароды: ордэны «Знак Пашаны» і Дружбы народаў, чым адзначаны выдатныя спартыўныя дасягненні гімнасткі. Усхвалявана тахкае сэрца адзін на адзін з яе спартыўнымі трафеямі. Па-

...

Внимание!!! Разыскивается продолжение статьи и выходные данные газеты!

(Предположительно) "Лiтаратура i мастацтва"

Сканы стр. 1

Прислал Иван Капсамун

Назад к списку статей


Пожалуйста, поддержите финансово данный проект

Перевод на счёт PayPal


© Терёхин Дмитрий 2004-2017