Виртуальный музей ансамбля ПЕСНЯРЫ
Информационная страничка Хронологии Энциклопедия Библиотека Участники Медиа


Песня да песнi

Гэты здымак зроблены ў Мінску, калі малады парыжскі спявак Максім лё Фарасц'е гутарыў з паўнамоцным прадстаўніком беларускай песні Уладзімірам Мулявіным. Артыстам паўсёды ёсць аб чым пагаварыць, асабліва тады, калі яны вядуць творчыя пошукі ў блізкіх напрамках — абуджаць у слухачоў роздум аб харастве і складанасці жыцця, светлы настрой упэўненасці ў заўтрашнім дні, актыўныя эмоцыі грамадзянскага напалу.

Канцэрт, які наш французскі госць даў у зале сталічнай філармоніі, акурат гэтай накіраванасцю рэпертуару і прывабіў слухачоў. I ў выканаўчай манеры Максіма лё Фарасц'е музычная культура спалучаецца з непасрэднасцю артыста: тэматыка яго песень звернута да надзённых пытанняў сучаснасці. Дарэчы, яму горача апладзіруюць на свяце газеты "Юманітэ" ў Парыжы, на якое збіраюцца тысячы прыхільнікаў камуністычнага друку.

Пасля канцэрта мы спыталі госця пра яго мінскія ўражанні.

— Мінск — Другі горад Савецкага Саюза, дзе я выступаў упершыню. — сказаў Максім лё Фарасц'е. — Спачатку вельмі хваляваўся. Але потым хвіліны ўзаемнага знаёмства з публікай прайшлі, і я адчуў, што мае песні прымаюцца, іх змест і атмасфера перадаюцца ў залу. Здаецца, мы зразумелі адзін аднаго — спявак з Парыжа і моладзь беларускай сталіцы. Аб гэтым я мяркую і па тых запісках, што перадаваліся з залы на сцэну з просьбай праспяваць тую або іншую песню або паўтарыць яе на "біс". Мова сэрца, на якой і звяртаецца спявак да слухачоў, зразумелая ўсім. А такія размовы, як сяброўская гутарка, з кіраўніком вашых славутых «Песняроў» Уладзімірам Мулявіным, пакідае добры след у душы надоўга. Між іншым, «Песняроў» чакае гастрольная паездка ў Францыю, і мы рыхтуем ім гасцінную сустрэчу.

В. Хадасоўскi
Фота Ю. IВАНОВА.

"Лiтаратура i мастацтва"

1975 год

Сканы стр. 1

Прислал Иван Капсамун

Назад к списку статей


Пожалуйста, поддержите финансово данный проект

Перевод на счёт PayPal


© Терёхин Дмитрий 2004-2017