Виртуальный музей ансамбля ПЕСНЯРЫ
Информационная страничка Хронологии Энциклопедия Библиотека Участники Медиа


Куды крочаць "ПЕСНЯРЫ"?

Гутарка з народным артыстам БССР, мастацкiм кiраўнiком ансамбля "Песняры" Уладзiмiрам Мулявiным

Тры гады не было ў "Песняроў" буйных прэм'ер. Тры гады не сустракаўся з ансамблем мінскі слухач. Ужо чуліся галасы, што калектыў вычарпаў сябе, свой творчы патэнцыял, знаходзіцца ў застоі, адстаў ад часу. Але вось паказана новая праграма, і з'явілася падстава для размовы.

Чым жа былі на самой справе гэтыя тры гады — творчай паўзай, перыядам бяздзейнасці, адпачынку?..

Мы тут не будзем гаварыць пра напружаную гастрольную дзейнасць "Песняроў", удзел іх у розных фестывалях. Гэта само сабой зразумела. Пагаворым пра сённяшнюю накіраванасць творчасці ансамбля, яго пошукі...

Нагэдаем, што папярэдняя праграма "Песняроў", складалася з беларускіх народных каляндарна-абрадавых песень. Гэта была цэласная кампазіцыя з прадуманай музычнай драматургіяй, нават з пэўным сюжэтам. У ёй ансамбль быў верны асноўнай песняроўскай лініі — увасабленне беларускага фальклору сучаснымі музычнымі сродкамі.

— Уладзімір Георгiевіч! На маю думку, кампазіцыя беларускіх каляндарна-абрадавых песень — пакуль вяршыннае дасягненне ансамбля ў рабоце з фальклорам, i, здавалася б, працяг мог быць такі: удасканаленне праграмы, далейшая папулярызацыя, шырокае выкананне яе ў канцэртах, запіс на пласцінку. Аднак атрымалася інакш...

— Для нас гэта'была сур'ёзная работа. Яна падабалася і многім музыкантам, мы таксама яе з задавальненнем выконвалі, але публіка ўспрымала яе халаднавата. Гучалі нараканні, што зрабілі мы кампазіцыю цяжкаватай, залішне складанай. Магчыма, так яно і было. I мы вырашылі на нейкі час адысці ад народнай песні, каб потым аднавіць свой погляд на яе...

— А пакуль, ужо ў які раз, публіка здзіўляецца нечаканаму павароту ў творчасці "Песняроў"... Наступнай вашай работай стала кампазіцыя на вершы Роберта Бёрнса "Вясёлыя жабракі", музыка піяніста ансамбля Ігара Паліводы. Кампазіцыя, над якой, мы ведаем, працавалася доўга, напружана. Кампазіцыя складаная, вялiкая — больш чым гадзіна гучання. Але дасюль вы паказалі ў канцэрце толькі асобныя песні з яе...

— Гэта кампазіцыя ў нас цалкам падрыхтавана, і, я думаю, што сёлета мы яе пакажам. Над ёй яшчэ трэба працаваць з пункту гледжання сцэнічнага ўвасаблення. Але гэта зусім не "песняроўская" рэч, гэта своеасаблівае адхіленне, наш экеперымент, бо ні вершы, ні музыка не звязаны, як звычайна, з беларускай песеннасцю і паэзіяй.
Не ведаю, як будзе ўспрымаць яе публіка цалкам, але, мяркуючы па нашых апошніх канцэртах, дзе мы выконвалі 3-4 песні з гэтай кампазіцыі, рэакцыя была неблагая. Мы свядома затрымалі "выхад" кампазіцыі на вершы Бёрнса, таму што была больш тэрміновая адказная работа — падрыхтоўка новай праграмы да 100-годдзя Янкі Купалы.

— Кампазіцыя на вершы Янкі Купалы займае ўсё першае аддзяленне вашай новай канцэртнай праграмы. У ёй па-новаму раскрыліся i музыканты ансамбля, і вы як аўтар музыкі. Ужо нямала сказана пра тое, што розныя кампазітары не раз далучаліся да невычэрпнай крыніцы Купалавай паэзіі і кожны адкрываў нешта сваё ў тварчасці народнага песняра...

— 3 самага пачатку нашага існавання цягнемся да паэзіі Купалы і мы, выконваем творы на яго вершы — "Спадчына", "Песня пра долю", "Гусляр". I вось цяпер новая вялікая песенная кампазіцыя. Для ансамбля гэта этапная работа. Хацелася, каб праз кампазіцыю паўставаў шматгранны вобраз Паэта — і ў ёй гучыць і лірыка, і сатыра, для завяршэння выкарыстаны верш "Я не паэта". (Наогул, песень было створана куды больш, чым уключана ў канцэрт, — амаль утрая. Мы заўсёды так і рыхтуем праграмы — з запасам). Нам хацелася перакінуць масток ад паэзіі Купалы ў сённяшні дзень, "прачытаць" яго вершы сучаснымі музычнымі сродкамі. Як гэта атрымалася, меркаваць слухачу...
А тое, што з'явілася вялікая кампазіцыя на вершы Купалы, не значыць, што мы вось зрабілі работу да юбілейнай даты — і ўсё. Кожны раз адкрываеш у Купалы столькі глыбіні думак, хараства, што хочацца яшчэ і яшчэ звяртацца да яго такой мілагучнай, музычнай паэзіі. Мы спадзяёмся яшчэ багата працаваць над яго творамі, напісаць і выканаць яшчэ не адзін твор на вершы Янкi Купалы.

— Калі мець на ўвазе, што "Песняры" заўсёды рыхтуюць свае праграмы "з запасам", i ўлічыць, што праграма купалаўскіх песень доўжыцца амаль гадзіну, значыць, падрыхтавана было песень на дзве—дзве з паловай гадзіны! Гэтаксама — і з кампазіцыяй на вершы Роберта Бёрнса.
Вось, мабыць, і адказ на пытанне: чаму тры гады "маўчалі" "Песняры"?
У той час, пакуль многія іншыя, больш увішныя ансамблі падтрымяіваюць сваю папулярнасць паасобнымі песнями, якія хутчэй падхоплівае масавая публіка, "Песняры", якія заўсёды патрабавальна ставяцца да свайго мастацтва, ідуць сваім шляхам у творчасці, карпатліва, часам з памылкамі і стратамі, шукаюць новае ў сваім жанры, у выяўленні сваіх самабытных магчымасцей. Сур'ёзныя адносіны ансамбля да сваёй творчасці не могуць не выклікаць павагі...
Аднак ёсць пытанні, якія турбуюць і прыхільнікаў "Песняроў". Уладзімір Георгіевіч, ва ўсіх папярэдніх вашых праграмах нязменна гучалі беларускія народныя песні, калектыў даўно лічаць фолк-рок-ансамблем. I вось новая праграма, а ў ёй ніводнай народнай песні. Што гэта, змена сваіх творчых пазіцый, адыход ад фальклорнай накіраванасці?

— Мы заўсёды працавалі і будзем працаваць над народнай песняй. Але зараз хочам падысці да яе інакш, чым, напрыклад, гэта было ў кампазіцыі каляндарна-абрадавых песень. Там, як я ўжо гаварыў, мы ўскладнілі апрацоўкі, публіка не ўспрыняла большасць нашых аранжыровак. Нам жа хочацца, каб, ідучы з нашага канцэрта, дзе мы выконваем беларускія народныя песні, людзі запаміналі і напявалі гэтыя песні. Менавіта ў такім напрамку мы рыхтуемся надалей працаваць.
Што тычыцца апошняй праграмы, то і ў песнях на вершы Купалы, і ў песнях на вершы Бёрнса ёсць таксама ці элементы, ці ўплыў народнай музыкi — у першым выпадку беларускай, у другім шатландскай. Гэта, відаць, выклікана тым, што і паэзія Купалы, і паэзія Бёрнса па сутнасці народныя.

...3 першых гадоў існавання поспех "Песняроў" трымаўся, на маю думку, на двух "кітах": на цеснай сувязі з народнай творчасцю i на імкненні калектыву да насычанай змястоўнасці, а не забаўнасці свайго мастацтва.
Па-ранейшаму не задавальняе відовішчнасць іх канцэртаў — маю на ўвазе поўную адсутнасць работы мастака і рэжысёра ў новай праграме ансамбля. Нейкія рознакаляровыя "транты", якія дзе-нідзе звісаюць над нагрувашчваннямі апаратуры, цяжка пры ўсім жаданні назваць мастацкім афармленнем канцэрта. Ну, а рэжысёр, які б ставіў канцэртную праграму вакальна-інструментальнаму ансамблю, — пакуль, на жаль, яшчэ утопія.
Прафесіяналізм "Песняроў" як музыкантаў паранейшаму на самым высокім узроўні. А што ж наконт адзінай драматургіі канцэрта? Пакуль сілы тут хапае на адно аддзяленне. Падборка нумароў дрўгога падаецца выпадковай, няроўнай. Але гэта, як мне вядома, адчуваюць і самі музыканты, і у планах ансамбля — стварэнне цэласнай праграмы на два аддзяленні, каб эмацыянальна-сэнсавая кропка была пастаўлена ў самым канцы канцэрта. Так што — зноў удасканаленне свайго мастацтва, новы паварот у творчасці.

"Кожны раз па-новаму" называўся адзін з лімаўскіх артыкулаў, прысвечаных "Песнярам". Няхай і надалей гэтыя словы ў дачыненні да творчасці "Песняроў" застаюцца ў сіле!

3 У. МУЛЯВIНЫМ ГУТАРЫЛА I. ПАЎЛАВА.

АД РЭДАКЦЫІ:
Калі матэрыял I. Паўлавай ужо быў падрыхтаваны да друку, мы атрымалі ліст з Кіева. Аўтар В. Манетава прыгадвае ранейшыя сустрэчы кіяўлян з "Песнярамі", спыняецца і на апошняй праграме, з якой ансамбль нядаўна выступаў перад украінскімі слухачамі. Прапануем увазе чытача і ліст В. Манетавай.

ЛІТАРАТУРА I МАСТАЦТВА 25.III.1983

Сканы стр. 1

Прислала Ольга Монетова-Фёдорова

Назад к списку статей


Пожалуйста, поддержите финансово данный проект

Перевод на счёт PayPal


© Терёхин Дмитрий 2004-2017