Виртуальный музей ансамбля ПЕСНЯРЫ
Информационная страничка Хронологии Энциклопедия Библиотека Участники Медиа


"Аўтограф"

22 студзеня. 22.30.

Вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры» — адзін з лепшых музычных калектываў нашай краіны. Ен з'яўляецца пераможцам многіх песенных конкурсаў і феcтываляў. «Песняры» шмат гастралююць, але знаходзяць час для сустрэч са сваім самым уважлівым слухачом — моладдзю.

Нядаўна ў студыі рэспубліканскага тэлебачання «Песняры» сустракаліся са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Мінскага радыётэхнічнага інстытута і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Удзельнікі ансамбля і кампазітар Ігар Лучанок расказалі аб напрамках у развіцці музычнага мастацтва, аб гастролях «Песняроў» па Злучаных Штатах Амерыкі, аб новай рабоце — оперы «Гусляр», напісанай паводле паэмы Янкі Купалы «Курган», аб творчых планах на будучае.

На заканчэнні сустрэчы «Песняры», выканалі некалькі новых песень.

НА ЗДЫМКАХ: у студыі ў час сустрэчы; аўтограф дае кіраўнік ансамбля заслужаны артыст БССР Уладзімір МУЛЯВІН.
Фота В. Маскалёва, студэнта БДУ імя У. I. Леніна.

Сканы стр. 1

Назад к списку статей


Пожалуйста, поддержите финансово данный проект

Перевод на счёт PayPal


© Терёхин Дмитрий 2004-2017