Виртуальный музей ансамбля ПЕСНЯРЫ
Информационная страничка Хронологии Энциклопедия Библиотека Участники Медиа


Апантаныя песняй

Лаўрэаты прэміі ЛКСМБ

У АНСАМБЛЯ «ПЕСНЯРЫ» новае ганаровае звание: лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. I гэту радасць разам з артыстамі папулярнага далёка за межамі роднай Беларусі калектыву раздзяляюць тысячы прыхільнікаў іх песні. Дзякуючы звароту ансамбля да народнай мелодыі беларуская песня набыла моцныя крылы, стала гучаць у многіх кутках нашай краіны. I, магчыма, менавіта таму атрымаў папулярнасць сам калектыў, што яго творчае жыццё непарыўна звязана з народнай песняй, з музычным фальклорам. 3 самага пачатку станаўлення ансамбль у пастаянным пошуку. Таму што пошук — гэта творчасць. 3 пошуку новай песеннай формы, свежай музычнай інтанацыi, новай аранжыроўкі пачалася творчая індывідуальнасць вакальна-інструментальнага ансамбля.

Калі прасачыць за творчым ростам ансамбля, то можна заўважыць, што побач з удасканаленнем выканаўчага майстэрства ішоў няспынны пошук новых, больш складаных форм. Ад песні калектыў перайшоў да балады. I сёння ў яго рэпертуары трывала прапісаліся куляшоўскія «Балада аб камсамольскім білеце», «Балада аб чатырох заложніках». Іх цёпла прымаюць не толькі савецкія слухачы, але і замежныя сябры песні. Пра гэта сведчаць, напрыклад, сустрэчы ў Берліне, дзе ансамбль стаў лаўрэатам X Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў. Зараз артысты шукаюць і асвойваюць больш складаныя музычныя формы.

Іменна гэты неспакой, жаданне не здрадзіць сваёй магістральнай тэме — фальклору, прымусіла кіраўніка ансамбля Уладзіміра Мулявіна і вядомага беларускага кампазітара, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Ігара Лучанка закінуць за плечы рукзак, «узброіцца» магнітафонам і накіравацца ў шматкіламетровае падарожжа па беларускім Палессі. Дзесяткі цікавых сустрэч з народнымі выканаўцамі, сотні метраў магнітафонных запісаў, якія по праву можна назваць унікальнымі, — гэта галоўны здабытак своеасаблівай фальклорна-песеннай экспедыцыі. Многае з запісанага ўжо набыло другое жыццё, увасобілася ў новыя музычныя творы, а многае доўга яшчэ будзе жывіць творчасць як кампазітара, так і ансамбля.

Як зазначае Ігар Лучанок, часцей за ўсё песні нараджаюцца не ў чатырох сценах, а ў няспынных паездках. Як, напрыклад, «Памяці Віктаря Хары». Кампазітару давялося пабываць на народным фестывалі песні ў Чылі. Незабыўныя сустрэчы з Паблам Нэрудам, Сальвадорам Альендэ, вядомым чылійскім спеваком Віктарам Хара заполі ў памяць. Пазней гэтыя ўражанні выліліся ў песню, якая ўвайшла ў рэпертуар «Песняроў».

Творчая садружнасць «Песняроў» і Ігара Лучанка, якая пачалася даўно, прынесла багаты плён. Сёння ў рэпертуары ансамбля шмат песень I. Лучанка. Дружба з «Песнярамі» аказалася плённай і для кампазітара.

— Мне надзвычай блізкая актыўнасць ансамбля, — гаворыць Ігар Лучанок. — Па душы мнс іх неспакой, няўрымслівасць, незадаволенасць дасягнутым. Усё гэта не дазваляе артыстам спынiцца на нейкім адным, хай нават і высокім узроўні. I хоць, безумоўна, не ўсё ў творчасці «Песняроў» аднолькавай мастацкай вартасці, але радуе іх пошук. Пра ансамбль спрачаюцца, а гэта значыць, шго яго творчым жыццём цікавяцца.

Добра тое, што калектыў не страчвае сувязей са слухачамі, што ён заўсёды сярод моладзі, прыслухоўваецца да заўваг як прафесіяналаў, так і аматараў. «Песняры» з'яўляюцца нязменнымі ўдзельнікамі многих камсамольскіх фестываляў, выязджаюць на ўдарныя маладзёжныя будоўлі. Будучым летам, напрыклад, іх чакаюць сустрэчы з будаўнікамі Байкала-Амурскай магістралі.

— Наш ансамбль - гэта адзіная сям'я, — гаворыць яго кіраўнік, заслужаны артыст рэспублікі Уладзімір Мулявін. — Пры падборы новых удзельнікаў абавязкова ўлічваем не толькі іх музычныя даныя, але і чалавечыя якасці. Мы прад'яўляем аднолькава высокія патрабаванні да ўсіх без выключэння членаў калектыву. Калі гаварыць наконт нашых прыхільнасцей, то гэта перш за ўсё беларуская народная песня. Аднак багата ў нашым рэпертуары і песень кампазітараў нашай краіны. Творчае сяброўства звязвае нас з А. Пахмутавай. Слецыяльна для нас яна напісала некалькі песень. Звяртаемся мы і да класікі. Як помняць слухачы, адным з першых нашых твораў была «Цёмная ноч» Мікіты Багаслоўскага. Словам, мы не абмяжоўваем сябе нейкай адной тэмай ці толькі сучасным рэпертуарам. Мы імкнёмся ўдасканальваць, сваё майстэрства.

Неяк адзін са слухачоў зазначыў: калі спяваюць «Песняры» — гэта свята не толькі песні, але і душы.

Сапраўды, у песнях ансамбля ёсць той своеасаблiвы настрой, эмацыянальнасць, душэўнасць што вылучае калектыў сярод іншых. Гэта не перабольшанне, што, слухаючы «Песняроў», нельга заставацца раўнадушным, не падпарадкаваным мелодыі, яе настрою.

Сёння ад імя нашых чытачоў, якія ў сваіх пісьмах прасілі расказаць пра ансамбль, мы жадаем «Песнярам» плённай творчай дарогі ў асваенні новых песенных тэм, творчага неспакою і новых сустрэч з цікавымі песнямі.

А. БУТЭВІЧ.

На здымку: кампазітар Ігар Лучанок гутарыць з артыстамі ансамбля "Песняры". Фота П. Яўгеньева.

ЧЫРВОНАЯ ЗМЕНА. 28 сакавіка 1976 г. (28.03.1976)

Сканы стр. 1

Прислала Ольга Монетова-Фёдорова

Назад к списку статей


Пожалуйста, поддержите финансово данный проект

Перевод на счёт PayPal


© Терёхин Дмитрий 2004-2017